Бізнесмены з Ліды першымі даведаюцца дзе ўзяць грошы

|

Гэта першая аднадзённая сустрэча ў першым паўгоддзі, якую правядзе Гродзенская абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў у рамках Праграмы дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на 2013-2015 гады.

 

У Гродзенскай вобласці адбудуцца чатыры падобныя семінары. Слонім прыме эстафету ў сакавіку, у траўні – Смаргонь і ў чэрвені – Гродна.

 

Па словах дырэктара абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Аляксандра Панамарова, наведаць бясплатныя семінары зможа любы жадаючы бізнесовец з чатырох бліжэйшых раёнаў ад месца правядзення.

 

align=”left” alt=”Аляксандр Панамароў” >

“Мы запрашаем усіх, хто хоча прыйсці. Бо цяпер дастаткова цяжка адкрыць сваю справу. На гэта патрэбныя грошы. Грошы – гэта кроў у бізнэсе, без іх нікуды. Па гэтай прычыне мы падшукваем розныя варыянты для прыцягнення рэсурсаў у прыватны бізнес”.

 

У працы лідскага семінара прымуць удзел прадстаўнікі мясцовага райвыканкама, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва, камітэта па працы, занятасці і сацабароне Гродзенскага аблвыканкама.

 

Прадстаўнікі шасці банкаўскіх структур прапануюць прадпрымальнікам свае прадукты, якія найбольш аптымальна падыходзяць для адкрыцця і вядзення бізнесу ў рэгіёне.

 

На сустрэчы будуць прысутнічаць і каардынатары міжнародных праектаў, што рэалізуюцца ў сферы прадпрымальніцтва на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

 

Напрыклад, нацыянальны менеджар Праграмы дзелавых кансультацыйных паслуг Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Беларусі Вольга Кузняцова раскажа аб умовах, на якіх можна атрымаць ад гэтага банка грант да 65% (але не больш за 10 000 еўра) на адкрыццё бізнесу.

 

Ад кіраўнічкі Асацыяцыі франчайзераў і франчайзінгу “БЕЛФРАНЧАЙЗИНГ” Вольгі Лявонцьевай можна будзе даведацца, як адкрыць у вёсцы міні-пякарню або пачаць гандляваць італьянскай абуткам на ўмовах франшызы. Сёння больш за 40 замежных кампаній зацікаўлены ў развіцці франчайзінгавых сетак у Беларусі.

 

Семінары-практыкумы накіраваны на тое, каб прадпрымальнікі, якія працуюць далёка ад абласных цэнтраў, былі таксама праінфармаваны аб магчымасцях фінансавання бізнесу, якія прапануе дзяржава, банкаўскія структуры і еўрапейскія фонды ў нашай краіне.