Пад Гродна ўпершыню прайшоў музычны фестываль “ЭХО”
Правялі яго 8 чэрвеня ў гонар 10-годдзя групы Earworm на тэрыторыі турбазы “Велес” за сем кіламетраў ад горада.
Правялі яго 8 чэрвеня ў гонар 10-годдзя групы Earworm на тэрыторыі турбазы “Велес” за сем кіламетраў ад горада.
Спартовец Анатоль Яжоў пабіў свой леташні рэкорд па падняцці гіры на 192 кг. Ураджэнец Віцебска, а цяпер жыхар Архангельска, за 60 секунд выціснуў гіры вагай 24 кілаграмы 155 раз, што сумарна склала каля чатырох тон.
У Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня валанцёры з Гродна і Скідзеля у межах экалагічнай акцыі ў вёсцы Галавачы прыбралі берагі ракі Котры ад бытавого смецця.
Папяровы Лідскі замак Гедыміна ў інжынера Ігара Адасіка атрымаўся прасцейшым па канструкцыі, чым папярэдняя праца – замак Вітаўта. Цацка каштуе 25 тысяч рублёў і складаецца з двух магнітаў, фігуркі князя і самога будынку з двух папяровых веж і чатырох сцен.
У Гродне 1 чэрвеня прайшоў турнір міжнароднага ўзроўню па змешаным баявым мастацтвам Neman Challenge, дзе змагаліся байцы з Беларусі, Украіны, Туркменістана, Расіі і Польшчы.
Сёння на Дзевятоўцы вылупіліся два першыя птушаняты сокала-пустальгі. Нараджэнне сакалят 24 гадзіны ў суткі транслюе анлайн камера, усталяваная грамадскім аб’яднаннем “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
24-26 траўня ў Гродне беларускія журналісты прынялі ўдзел у шэрагу трэнінгаў “Агра-і экатурызм: магчымасці і перспектывы”. За тры дні эксперты ў галіне аграэкатурыстычнага бізнесу і прадстаўнікі мясцовай улады распавялі аб стане і развіцці гэтага напрамку малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі.
Нягледзячы на дрэннае надвор’е, 24-26 мая на Аўгустоўскім канале адбыўся штогадовы кубак Беларусі па турысцка-прыкладным шматбор’і “Нёманская вясна”. У гэтым годзе спаборніцтвы адкрылі сезон у апошнім месяцы вясны, хоць традыцыйным пачаткам сезона лічыцца красавік.
23 мая ў Гродне прайшла прэзентацыя мультымедыйнага праекта “Гародня. 50 год без Фары Вітаўта”. Прадстаўленыя кніжнай серыяй “Гарадзенская бібліятэка” кніга і дыск утрымліваюць унікальныя фатаграфіі, гісторыю існавання і знішчэння храма, успаміны жыхароў горада і даследаванні гісторыкаў.
Шлях, якім жывёлы трапляюць у заапарк, не заўсёды просты і хуткі. У некаторых выпадках з моманту дамоўленасці да з’яўлення жывёлы ў вальеры можа прайсці больш за год! Усё залежыць ад таго, якім спосабам, адкуль і які звер патрэбны.