Гарадзенскаму заапарку на слана штодня трэба будзе мець 300 кг ежы

| Без катэгорыі

Першы спосаб звязаны з той акалічнасцю, што гарадзенскі заапарк уваходзіць у склад Еўраазіяцкай рэгіянальнай асацыяцыі заапаркаў і акварыўмаў (ЕРАЗА). Каб уступіць у гэтую арганізацыю, заапарку трэба забяспечываць жывёлам ўсе неабходныя ўмовы.


align=”left” alt=”заапарк Гродна” >Куратар калекцыі заапарка Руслан Васіленка:

 

У гэтую асацыяцыю ўваходзіць большасць буйных заапаркаў, што дапамагае наўпрост, бесперашкодна кантактаваць з імі. Напрыклад, заапаркі-члены ЕРАЗА па электроннай пошце паміж сабой высылаюць спісы жывёл на абмен або рэалізацыю”.

 

У спісы трапляе прыплод ці жывёлы, якіх можна памяняць на жывёл іншага полу для арганізацыі пар.

 

Усё заапаркі фармуюць свае калекцыі, каб ствараць пары для атрымання нашчадкаў. Выключэнні могуць складаць рэдкія жывёлы, якіх цяжка дастаць. Такія экзэмпляры могуць утрымлівацца ў заапарку без пары як прадстаўнікі рэдкага віду.

Другім варыянтам з’яўляюцца асабістыя кантакты адміністрацыі з гадавальнікамі, аграсядзібамі і запаведнікамі. Часцяком прадстаўнікі гэтых арганізацый самастойна выходзяць на кантакт і прапануюць жывёл на абмен.

 

Напрыклад, у 2012 годзе гарадзенскі заапарк заключыў кантракт на закупку жывёл у заапарку Каўнаса, які таксама ўваходзіць у Еўрапейскую асацыяцыю заапаркаў і акварыўмаў.

 

У сувязі з тым, што частка заапарка зачынялася з-за спаду наведвальнасці, жывёл трэба было кудысьці перасяляць. Яны далі нам вялікі спіс для абмену і рэалізацыі.


Нас задаволіла цана, і мы заключылі кантракт на 10 жывёл. Да пераезду жывёлы рыхтаваліся каля года. Афармленне экспартнага дазволу СІТЕС займае нямала часу, бо змяшчаныя ў няволі дзікія жывёлы павінны быць абавязкова зарэгістраваныя ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя”.

Акрамя афармлення экспартных і ветэрынарных дакументаў, сама жывёла праходзіць праверку і чыпіруецца для праходжання мытнага кантролю.

 

Са значных набыткаў заапарка за апошні год – купля ў Іжэўскім заапарку тыгра “Шэрхана” ў рамках праграмы па захаванні амурскіх тыграў.

 

Паколькі амурскі тыгр лічыцца знікаючым відам, яго перасоўванне па свеце ўзята пад асаблівы кантроль. Гэта жывёла лічыцца чыстаплемянной, таму ЕРАЗА строга кантралюе, каб амурскія тыгры не мяшаліся па крыві з іншымі пародамі.

 

Ёсць такія жывёлы, якія ніколі не будуць браныя па увагу ў сілу свайго невялікага памеру. Напрыклад, купляць новыя віды жывёл для тэрарыума даволі спецыфічны працэс.


У мінулым годзе спецыяльны чалавек ездзіў купляць змей у Тульскі зоотэрарыум. Некаторыя яшчэ па-за экспазіцыяй, таму што іх трэба дарасціць да экспазіцыйнага выгляду. Мы набылі 20 рэдкіх відаў полазаў, якія ўжо летам будуць выстаўлены на агляд наведвальнікаў”.

Трэцяй крыніцай траплення жывёл у заапарк з’яўляецца насельніцтва горада.

 

Напрыклад, людзі прыносяць шмат выдр, ліс. Дзіцяняты жывёл губляюць бацькоў і прыбіваюцца да прыватных дамоў.

 

Больш за ўсё жывёл у заапарку ўсё ж з’яўляецца з ўласнага прыплоду. Гэта чацвёрты спосаб, самы распаўсюджаны для папаўнення калекцыі заапарка.

 

Практычна ўсе капытныя жывёлы ў гарадзенскім заапарку нараджаюцца тут. Для іх створаны ўмовы, якія мінімізуюць стрэсы. Калі прыплод не застаецца для развіцця калекцыі, то такіх жывёл дадаюць у спісы для продажу ці абмену.

Пастаянны прыплод дае дзікі кабан, в’етнамская свіння, палескі воўк, камерунская авечка і каза (ён пасля рэалізуюцца насельніцтву).

 

Насельніцтва купляе свіней для змешвання хатніх парод з дзікай формай. Ваўчанят купляюць для дрэсіроўкі як службовых сабак для аховы хат і гадавальнікаў. Коз, авечак і бараноў купляюць аграсядзібы і санаторыі для стварэння зоо-зон.

 

Таксама на працягу года стала ідзе прыплод у дэкаратыўных курэй, лебедзяў, султанак і паўлінаў. Зараз выседжвае яйкі стэпавы арол і белагаловы сіп. У бліжэйшы час гарадзенскі заапарк збіраецца набыць сучасны інкубатар на 400 яек.

 

Перад канцом кожнага года заапарк складае план папаўнення калекцыі на наступны год.

У 2013 годзе ёсць попыт на плямістага аленя, еўрапейскую лань, ламу, зебру, буйных папугаяў, даурскага жураўля, страуса, гепарда, пантэру, пуму і слана.

 

Мы правялі перамовы з Расіяй, Германіяй, Іспаніяй і Галандыяй наконт куплі слана. У Расіі ёсць немаладая жывёла. Гэта 40-гадовы цыркавы слон, які не можа выступаць па ўзросце. Тут пытанне ўпіраецца ў рашэнне на ўзроўні ўрадаў. Слон прывязаны да Расдзяржцырка.


Спачатку была ідэя памяняць яго на іншых жывёл і розніцу ў кошце даплаціць. Пакуль пытанне застаецца адкрытым, бо слана там ніхто не будзе проста так утрымліваць. Для яго аднадзённага ўтрымання трэба да 300 кг ежы.


Мець слана ў заапарку – гэта мець спецыяльных людзей і спецыяльную тэхніку. Тым больш, наш сланоўнік пакуль не здадзены будаўнікамі. Нельга купляць і запускаць у вальер такую сур’ёзную жывёлу без забеспячэння самой жывёлы і наведвальнікаў”.

З-за сваяго высокага кошту (камерцыйная цана ад 100 тысяч еўра) слон па мерках дзяржавы лічыцца нерухомасцю. Жывёла павінна прайсці сістэму ветэрынарнай падрыхтоўкі, вакцынацыю, каранцін і аналізы. Па гэтай прычыне, нават калі дамоўленасці будуць дасягнуты, слон у заапарку з’явіцца не раней 2014 года.

 

“Цяпер перспектыва засялення гарадзенскага заапарка не мае вялікіх магчымасцяў. У нас запоўненыя ўсе вальеры. Таму мы будзем набываць жывёл толькі для стварэння пар.

 

Калі атрымаецца са сланом, то ўвесь неабходны рэзерв і планы па астатніх жывёлах адсунуцца яшчэ на адзін год”.

 

     
 

Даведка


СІТЕС – абрэвіятура міжнароднага дакумента, пад назвай “Пагадненне па міжнародным гандлі відамі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення”.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб жывёльным свеце ад 10 ліпеня 2007 года рэгістрацыю змяшчаных і(або) разведзеных у няволі дзікіх жывёл (у тым ліку іх нашчадкаў, якая дасягнулі ўзросту трох месяцаў), якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, альбо якія з’яўляюцца ўзорамі СІТЕС, ажыццяўляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

 

У выпадку ўвозу як жывёл, так і птушак, з-за мяжы неабходна наяўнасць ветэрынарнага сертыфіката, а калі абраны гадаванец падпадае пад дзеянне Канвенцыі “Аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення” (канвенцыя СІТЕС), якой такія жывёлы абмежаваныя да перамяшчэння праз мытную мяжу нашай краіны, то патрэбен і дазвол, выдадзены ўпаўнаважаным органам у краіне, з якой гэта жывёла вывозіцца.