Рэдакцыя “Твайго стылю” дапамагала прыбраць берагі Котры

| Без катэгорыі

Уборку правялі, каб прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы аховы навакольнага асяроддзя ў зонах адпачынку Гродзенскага раёна, а таксама захавання біяразнастайнасці прыбярэжнай тэрыторыі.

align=”middle” alt=”Орхускі цэнтр, Котра” >

Святлана Дзмітрыева, намесніца старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:

 

“У дзень аховы навакольнага асяроддзя прынята не толькі святкаваць, але і прынесці нейкую карысць прыродзе. Сёння кожны ўдзельнік знойдзе свой камертон, які дапаможа настроіцца на гармонію з навакольным светам.


У цяперашні час мы ўсё: дзяржаўныя служачыя, эколагі і кожны жыхар Гродзеншчыны, павінны быць зацікаўлены, каб развіваўся аграэкатурызм у нашай вобласці і ў Беларусі ў цэлым”.

Прадстаўнікі Праграмы развіцця ААН у Беларусі, вучні і настаўнікі Скідзельскай сярэдняй школы №2, студэнты трох гродзенскіх ВНУ, а таксама мясцовыя жыхары вёскі Галавачы прыбралі бытавое смецце і расчысцілі ад сухіх галін берагі ракі.

Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь” сумесна з Орхускім цэнтрам, Гродзенскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Гродзенскім райвыканкамам.

Таксама ў межах святкавання дня аховы навакольнага асяроддзя ўзнагародзілі пераможцаў фотаконкурсу “Экавандроўка па Гародні”, які сумесна арганізавалі інтэрнэт-сайт “Твой стыль”, экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”, Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Орхускі цэнтр г. Гродна (у межах праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”).