Пад Гродна ўпершыню прайшоў музычны фестываль “ЭХО”

| Без катэгорыі

Упершай частцы фэсту можна было пачуць жывую музыку ў выкананні самой групы Earworm (на здымках ніжэй), гасцей з Мінска Slowner, а таксама музычных калектываў Дэмантаж характару, Le Fantôme Restaurant і Рroject_may_b.

На фестывалі былі прадстаўлены такія музычныя напрамкі, як retro-rock-avangard, psychedelic, noise rock, post-rock, emo-hop, noir-pop, post-punk-chanson, minimalism і lo-fi.

У другой палове вечара госці змаглі патанцаваць пад электронную музыку ды-джэяў ROPE (minimal techno, minimal house), DJ KAKTUZ (эстрада краін Варшаўскай дамовы 1955-1991), FED (jungle, mashup, sociopath recordings), ROPE (minimal techno, minimal house).

На месцы была арганізавана паходная кухня, дзе жадаючыя змаглі паспрабаваць плоў з курыцай, веганскія і вегетарыянскія бутэрброды.

 

Па словах удзельніка гурта Earworm Аляксея Коўтуна, група планавала зрабіць гэты фестываль, у першую чаргу, для сяброў і знаёмых.

 

“Гэта хутчэй свая тусоўка. Мне параілі людзей, якія дапамаглі ўсё арганізаваць. Збольшага тут выконваюць альтэрнатыўную музыку.

 

Я не падзяляю па напрамках, што тут слухаць. Я проста слухаю і атрымліваю задавальненне”.

 

Таксама музыка не выключае, што падобныя фестывалі будуць штогадовымі. Хутчэй за ўсё ўжо ўвосень гэтага года пройдзе падобны фэст большага маштабу, дзе будуць прадстаўлены іншыя музычныя калектывы і напрамкі.