У Гродне за нараджэннем сакалят можна назіраць у прамым эфіры

Камера была ўсталяваная ўжо даўно, аднак толькі два дні як яна ажыццяўляе трансляцыю з месца гнездавання звычайнай пустальгі, занесенай у Чырвоную кнігу.

 

Як паведаміў сябра арганізацыі Дзмітрый Вінчэўскі, новая камера ўстаноўлена на тэхнічным паверсе шматпавярховіка па адрасе Белыя Росы, 1.


“Нам прыйшлося перанесці камеру з фасада Бернардынскага касцёла. Камера не транслявала анлайн, таму што былі тэхнічныя складанасці.


У гэтым годзе птушкі не занялі на тым месцы гнездавую нішу і размясціліся на Дзевятоўцы. Сёння ноччу вылупіліся першыя два птушаняты з сямі”.

 

Камеры абсталяваны інфрачырвонай падсветкай і дазваляюць назіраць за гняздом нават у поўнай цемры.

 

Усе падрабязнасці выседжвання птушанят можна ўбачыць на сайце www.birdwatch.by/pustalga_hrodna2013