Манхэтанскі кінафестываль зноў пакажа ў Гродне лепшыя кароткаметражкі
У гэтым годзе, упершыню за 16-гадовую гісторыю фестывалю, пройдзе галасаванне не толькі за лепшы фільм, але і за лепшага выканаўцу галоўнай ролі.
Гледачы змогуць аддаць свой голас за любую сусветную кінастужку. На ўваходзе ў кіназалу ўсім ўручаць анкеты для галасавання, у якіх пасля сеансу трэба будзе пазначыць упадабаны фільм. Вынікі галасавання будуць адпраўленыя арганізатарам па электроннай пошце і абвешчаныя ў Нью-Ёрку.
Продаж білетаў на сеансы пачаўся з 13 верасня. Кошт аднаго білета складае ад 35 тысяч рублёў.
Напомнім, што ўпершыню Гродна прыняў удзел у Манхэтанскім кінафестывалі ў 2011 годзе.
Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно – адзін з самых буйных фестываляў кароткаметражных фільмаў у свеце. Дэвіз фестывалю – “Адзін свет – Адзін тыдзень – Адзін фестываль”.
Мэта фестывалю – аб’яднаць людзей з усіх куткоў свету на адзін тыдзень з дапамогай самых захапляльных кароткаметражных фільмаў. У цяперашні час Манхэтанскі фестываль аб’ядноўвае больш за 200 тысяч гледачоў з 300 гарадоў на шасці кантынентах. |
||
Праграма фестывалю на 27-29 верасня
1. # 30 (8:53, Timothy Wilde/Цімаці Уайлд, Аўстралія)
Таленавітая юная акторка праслухоўваецца на ролю Гамлета. Сам Шэкспір здзівіўся б развязцы.
2. Do I Have to Take Care of Everything? / Я што, павінна клапаціцца пра ўсё? (06:35, Selma Vilhunen/Сельмы Вильхунен, Фінляндыя)
Камедыя пра вар’яцкую раніцу ў сям’і з дзецьмі і іх маці, якая вырашыла сама паклапаціцца пра ўсё.
3. Friday / пятніцу (17:30, Seb Edwards / Сэб Эдвардс, Англія)
Страціўшы маці з-за тэракту ў Лондане, юнак плануе адпомсціць.
4. No Comment / Без каментароў (03:41, Alexandra Naoum / Аляксандра Ноўм, Францыя)
Дзяўчына двойчы нечакана сутыкаецца з мужчынамі ў Люксембургскім садзе ў Парыжы.
5. Irish Folk Furniture / Ірландская народная мэбля (8:19, Tony Donoghue / Тоні Донах’ю, Ірландыя)
Дакументальная анімацыя аб рамонце мэблі ў сельскай Ірландыі.
6. Black Metal / Блэк-метал (09:00, Kat Candler / Кэт Кэндлер, ЗША)
Саліст блэк-метал – групы сутыкаецца з уплывам сваіх лютых тэкстаў.
7. Portraits de voyages / Партрэты падарожжаў (09:00, Bastien Dubois / Бастьен Дюбуа , Францыя)
Масква, Пакістан і Квебек вачыма мастака-вандроўцы з цягай да прыгод.
8. I am a Big Ball of Sadness / Я – велізарны шар смутку (8:36, Ken Urban / Кен Урбан, ЗША)
Падчас моднай вечарынкі на нью-ёркскім даху трое гасцей выходзяць за рамкі свецкай гутаркі.
9. Kismet Diner / Закусачная “Кісмет” (09:00, Mark Nunnely / Марк Наннели, Англія)
Афіцыянтка, якая спявае ў закусачнай, знаходзіць песню, якая абуджае сэрца абыякавага наведвальніка.
10. Pale of Setllement / Мяжа аселасці (17:58, Jacob Sillman / Джейкоб Силлмэн, ЗША)
Фільм, заснаваны на рэальных падзеях, распавядае гісторыю 10-гадовага габрэйскага хлопчыка Мойшы, якому трэба пазбегнуць прымусовай мабілізацыі ў рускую армію падчас Крымскай вайны.