Філасофскія формы Паўла Кастусіка знайшлі месца ў Гродне

align=”middle” alt=”Павел Кастусік, Крыга” >

Павел Кастусік:


“Мне даўно прапаноўвалі зрабіць выставу ў Гродне. Я бачыў гэтую залу і падумаў, што трэба зрабіць штосьці спецыяльнае для “Крыгі”. Гэта паўплывала і на канцэпцыю маіх работ і каляровую гаму”.

Мастак кажа пра тое, што ў яго былі пэўныя сумневы перад тым, як пачаць ствараць новы праект.


“Тэма сур’ёзная і я сумняваўся, ці варта за яе брацца. Гэты праект – мая спроба, як сучаснага мастака, злучыць веру ў Бога з творчасцю. Бо мэта кожнага чалавека – шукаць Бога і сэнс сваяго жыцця. Я, як мастак, раблю гэта сваім спосабам”.

Выстава Паўла Кастусіка ўяўляе сабой даследаванне на тэму бачання Бога. У сваіх працах мастак абапіраўся на філасоўскія погляды Дантэ, які звязваў простае кола з бачаннем Бога ў адной асобе.

 

“Адзін Бог – гэта белы колер і белае кола. Чорны – яго отсутнасць, кантраст. Уся каляровая гама – дзеянне трох асоб (Айца, Сына і Святога Духа) ва ўсіх спалученнях”.

Аўтар вылучае ў сваіх працах тры асноўныя асаблівасці: геаметрычнасць, сімволіку колеру і мастацкую тэхналогію – высветленне.

На сваіх карцінах мастак спачатку малюе чорны фон. І з яго, як на пачатку стварэння свету, здабывае святло і колер. Гэтая выстава – ілюстрацыя этапу апошніх месяцаў творчасці мастака.


“У маім характэры ёсць імкненне ды абсалютнай прастаты ў знаках і формах. Прастата заўсёды напаўняецца сэнсам і дазваляе кожнаму задумацца аб складаных філасоўскіх рэчах”.