Талмуд загадвае напіцца! Гарадзенскія габрэі адзначылі самы вясёлы дзень календара

|

У чацвер, 24 сакавіка, на святочны вечар у гонар свята Пурым у сінагогу прыйшлі ўсё ад малога да вялікага. Многія былі ў карнавальных касцюмах. Усе цёпла сустракалі адзін аднаго, віншавалі са святам і дарылі падарункі.

50 мільёнаў чакаюць! Рэаліці-шоў “Горад” дае шанец зрабіць Гродна лепшым

|

Ці мае Гродна шанцы стаць крэатыўным горадам? І ці патрэбна гэта? Можа быць, лепш ствараць калектыўны горад? Адказ на гэтыя пытанні гарадзенцы шукалі 23 сакавіка ў клубе “Партал” на прэзентацыі конкурса праектаў “Горад”. У Гродна па запрашэнні сайта “Твой стыль” завітала каардынатарка конкурса Надзея Ількевіч.

З-за фальшывага паведамлення аб мініраванні з дома на Захарава эвакуіравалі 50 чалавек

|

Каля 12.00 у Гродне эвакуіравалі частку жыхароў дзевяціпавярховіка па вуліцы Захарава, а таксама супрацоўнікаў офісаў і крамаў, якія знаходзяцца на першым паверсе будынка. Прычынай экстраннай эвакуацыі стала паведамленне аб замініраванні.

У Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне пачаўся буйны рамонт

З прыходам вясны ў гарадзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы пачаліся рамонтна-аднаўленчыя работы. Апошні раз яны праходзілі больш за 10 гадоў таму, яшчэ ў пачатку 2000-х.

Міністр замежных спраў сустрэўся з польскай меншасцю ў Гродне і Ваўкавыску

|

Міністр Вітальд Вашчыкоўскі ў памяшканні Генеральнага консульства ў Гродне сустрэўся з кіраўнікамі польскіх арганізацый у Беларусі. Ён паведаміў ім, што ў перамовах з беларускімі ўладамі закранаў сітуацыю палякаў, якія жывуць у краіне. Ён сказаў, што дамовіўся з беларускімі ўладамі, што ў бліжэйшы час пройдуць кулуарныя двухбаковыя перамовы, дзякуючы якім непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў змог бы зноў легальна працаваць.

“Я тутэйшы”. Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі наведаў Гродна

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, які 23 сакавіка наведаў Гродна з афіцыйным візітам, прайшоўся па цэнтральных вуліцах горада, наведаў Фарны касцёл і ўсклаў кветкі ля помніка Элізы Ажэшкі. У размове з журналістамі ён назваў сябе тутэйшым, бо яго маці паходзіць з Ваўкавыску.

Прадзюсер з Ірака выпусціў яшчэ адзін зняты ў Гродне кліп

|

Відэа, апублікаванае ў лютым 2016 года, ужо паспела набраць больш за 300 тысяч праглядаў. Кліп стаў апошняй працай курдскага прадзюсара Шаран Алі Шарыфа, знятай летась у Гродне.

Жанчыну шпіталізавалі, а яе лепшага сябра пахавалі пасля ДТЗ на пешаходным пераходзе

|

Вечарам 22 сакавіка на вуліцы Болдзіна, паблізу лазні, аўтамабіль збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе разам са сваім сабакам. Жывёла загінула на месцы, жанчыну з рознымі пераломамі шпіталізавалі.

Рэшткі старога ясеня з парку Жылібера перавезлі ў Зелянбуд. Апошняе слова за Уладзімірам Качаном?

|

Рэшткі найстарэйшага дрэва з парку Жылібера, спілаваныя раніцай 22 сакавіка, вывезлі на тэрыторыю Зелянбуда. Зараз яго супрацоўнікі чакаюць далейшых загадаў. Ёсць верагоднасць, што з фрагменту ствала ўсё ж зробяць скульптуру, якую паставяць на месцы дрэва.

У парку Жылібера спілавалі стары ясень: ніхто не ведаў, што з яго збіраюцца зрабіць помнік

У аўторак, 22 сакавіка, з самай раніцы, супрацоўнікі Зелянбуда ўзяліся за спiльванне старога ясеня ў парку Жылібера. Са слоў рабочых, яны атрымалі такі загад зверху. Яны не ведалі, што з ясеня збіраюцца зрабіць помнік.