Прадзюсер з Ірака выпусціў яшчэ адзін зняты ў Гродне кліп

|

 

Летам 2015 года здымачная група з Ірака наведала Беларусь, дзе працавала над некалькімі кліпамі. Частка здымак прайшла ў Гродне: у парку Жылібера, каля Новага замка і на вуліцы Савецкай.

 

Першыя працы каманда з Блізкага Усходу прадставіла ў лістападзе. А пасля яшчэ па адным кліпе ў студзені і лютым.

 

Па словах прадзюсара, Беларусь абралі для здымак не выпадкова. Арабы лічаць нашу краіну вельмі прыгожай і выкарыстоўваюць беларускія краявіды ў музычных кліпах ужо некалькi гадоў.

 

Шаран Алі Шарыф не адмаўляе, што яшчэ вернецца ў Беларусь са сваёй камандай, каб зняць новыя кліпы. З яго слоў, яны карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў краінах Блізкага Усходу. Таксама прадзюсар абяцаў расказаць “Твайму стылю” пра здымкі і пра тое, колькі каштуе зняць кліп у Беларусі.