Прадзюсар з Ірака выпусціў першыя знятыя ў Гродне кліпы
Па словах прадзюсара, Беларусь абралі для здымак не выпадкова. Арабы лічаць нашу краіну вельмі прыгожай і выкарыстоўваюць беларускія краявіды ў музычных кліпах ужо на працягу некалькiх гадоў. Напрыклад, мінулым летам быў адзняты прыгожы і рамантычны відэакліп у Мінску. Ролю прыгажуні-дзяўчыны выконвала наша зямлячка.
Чатыры кліпы, знятыя ў Гродне, выйшлі ў пачатку восені. Яны ўжо паспелі нашумець у краінах Блізкага ўсходу. У пачатку 2016 года плануецца выпуск яшчэ некалькіх “гарадзенскіх” кліпаў.