“Я тутэйшы”. Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі наведаў Гродна
Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, які 23 сакавіка наведаў Гродна з афіцыйным візітам, прайшоўся па цэнтральных вуліцах горада, наведаў Фарны касцёл і ўсклаў кветкі ля помніка Элізы Ажэшкі. У размове з журналістамі ён назваў сябе тутэйшым, бо яго маці паходзіць з Ваўкавыску.