Міністр замежных спраў сустрэўся з польскай меншасцю ў Гродне і Ваўкавыску

|

Міністр Вітальд Вашчыкоўскі ў памяшканні Генеральнага консульства ў Гродне сустрэўся з кіраўнікамі польскіх арганізацый у Беларусі. Ён паведаміў ім, што ў перамовах з беларускімі ўладамі закранаў сітуацыю палякаў, якія жывуць у краіне. Ён сказаў, што дамовіўся з беларускімі ўладамі, што ў бліжэйшы час пройдуць кулуарныя двухбаковыя перамовы, дзякуючы якім непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў змог бы зноў легальна працаваць.