У парку Жылібера спілавалі стары ясень: ніхто не ведаў, што з яго збіраюцца зрабіць помнік

Зараз ад старога дрэва застаўся толькі пень, далейшы лёс камля застаецца невядомым.

 

 

Пасля таго, як дрэва спілавалі, стала бачна, што ствол быў гнілы толькі каля зямлі.

 

 

Старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, які абяцаў, што дрэва застанецца, таксама не ведаў, што ясень спілавалі. Яго паінфармавалі толькі аб тым, што ствол знаходзіўся ў дрэнным стане.