“Нам параілі набыць каскi”. Жыхары дома ў цэнтры Гродна пасля рэканструкцыі адчуваюць сябе ў небяспецы

У самым цэнтры Гродна, на вуліцы Маркса, 38а, узяліся за рамонт стогадовага дома. Праўда, рэканструкцыя пакуль больш нашкодзіла і самому будынку, і яго жыхарам. Сцены пайшлі расколінамі, пачала сыпацца цэгла.

Бетонны дождж. Ад гарадзенскага мосту адвальваюцца глыбы бетону

|

Кавалкі бетону, якія падаюць у Нёман, не бачныя, затое чутныя. Пра гэта карэспандэнту belsat.eu распавялі мясцовыя рыбакі.

Пагодная чахарда: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні ў Гродне будзе пераменлівае надвор’е, воблачна з праясненнямі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер умераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-8 градусаў цяпла, днём — 12-19 градусаў са знакам плюс.

Гарадзенскія лютэране выступілі за перапахаванне парэштак з раскапаных у Мінску нямецкiх могілак

Некалькі дзён таму ў Мінску пры пашырэнні адрэзка вуліцы Лібкнехта ў раёне Лютэранскага сквера – былых нямецкiх могілак – былі знойдзеныя парэшткі людзей. Гараджане і журналісты дамагліся, каб працы спынілі, а лютэране Гродна ў сваю чаргу выступiлi за перапахаванне парэшткаў.

Па цэнтры Гродна прайшліся самыя музычныя супрацоўнікі памежнай службы

У Гродне 14 мая больш за 150 памежнікаў з восьмі гарадоў Беларусі прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе аркестраў органаў Пагранічнай службы. Асноўныя дзеянні святочнага мерапрыемства прайшлі на вуліцы Савецкай і ў парку Жылібера.

У Гродне закрываецца “Гіпа”. Яго заменіць чарговы “Еўраопт”?

“Гіпа” ў гандлёвым цэнтры OldCity – cамы буйны гарадзенскі гіпермаркет – спыняе сваю дзейнасць. Пра гэта стала вядома 13 мая, калі работнікам крамы паведамілі пра закрыццё.

Сотні цацак “выйшлi” ў цэнтр Гродна ў падтрымку хворага дзіцяці

Больш за 200 дзяцей прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі, якая прайшла 13 мая ў цэнтры Гродна. Маленькія гарадзенцы з мноствам цацак і паперкамі з хэштэгам #ПомогиМарииКара роўна ў 13.00 сталі на вуліцы Савецкай, каб прыцягнуць увагу гараджан да патрэб хворай дзяўчынкі.

Схаваныя пахаванні: дзе ў Гродне схараніць хамяка, ката ці сабаку

Калі памірае хатні любімец, да эмацыйнай сітуацыі страты дадаецца не менш эмацыйная праблема – што рабіць з яго целам. Мы даведаліся, як вырашаюць гэта пытанне гарадзенцы і што прапануюць у ветэрынарнай станцыі, “Спецаўтагаспадарцы”, заалагічнай краме і ў жыллёва-эксплуатацыйнай службе.

Са старых каталіцкіх могілак у Гродне масава сталі знікаць металічныя помнікі і агароджы

Пра тое, што на старых каталіцкіх могілках масава сталі знікаць агароджы і металічныя помнікі, загаварылі яшчэ ў пачатку гэтага года. Паколькі вартаўніка і камер на могілках няма, красці метал злодзеям ніхто не замінае.

Гарадзенскія пляжы рыхтуюцца да купальнага сезону: фота

На афіцыйныя пляжы завезлі новы пясок, прыбралі смецце ды пафарбавалі лавы, піша Гродзенскі зялёны партал.