Сотні цацак “выйшлi” ў цэнтр Гродна ў падтрымку хворага дзіцяці

“Мы правялі акцыю ў падтрымку цяжка хворай Марыі Кара. Дзяўчынка з нараджэння знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане з-за перанесенага менінгаэнцэфаліта. Дзіця кожны дзень, расставаючыся з бацькамі, плача. Мы не хочам бачыць слёзы на твары гэтай маленькай дзяўчынкі. Мы хочам дапамагчы дзіцяці пераехаць з бальніцы да сябе дадому, каб Марыя радавалася жыццю, як іншыя дзеці”, – распавяла дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга.

 

 

Мэта акцыі – заклікаць гарадзенцаў падтрымаць грашыма лячэнне маленькай Марыі і такім чынам дапамагчы сям’і набыць апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, каб дзіця магло апынуцца дома.

 

А акцыі “Парад цацак” прымала ўдзел больш за 200 дзяцей з пачатковай школы №1. Дзеці прынеслі ў цэнтр горада больш за 400 цацак.