У Гродне на вуліцы Віленскай пачалі будаваць першую платную паркоўку

Да канца года ў Гродне з’явіцца першая платная паркоўка, якую можна будзе аплачваць нават з дапамогай інтэрнэту. Стаянка на прыблізна 70 машына-месцаў, будзе мець тры прапускных тэрміналы.

“Душэўны канцэрт” на Савецкай плошчы сагрэў сотні гарадзенцаў

|

У гонар свайго 125-годдзя Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод “праставіўся” гараджанам канцэртам у цэнтры Гродна. У дажджлівую восеньскую суботу гарадзенцаў радавалі “Тяни-толкай” і Дзмітрый Корсак, а таксама сотні літраў гарачай гарбаты і шматлікія падарункі.

Надвор’е ў Гродне: Тыдзень абяцае быць дажджлівым

|

Тэмпература паветра не падымецца вышэй за +10ºС.

Балкон на Доме пастара ў Гродне патрабуе рэстаўрацыі

|

Прыгожы балкон старога Дома пастара, пабудаванага ў пачатку XX стагоддзя, знаходзіцца ў крытычным стане. Занепакоеныя гарадзенцы звярнуліся ў рэдакцыю “Твайго стылю”, каб абараніць яго ад знішчэння.

На Фолюшы зменяць назвы вуліц і нумарацыю дамоў. Жыхары супраць і збіраюць подпісы

|

На Фолюшы з’явіліся аб’явы пра планы перайменавання назваў вуліц і змены нумароў дамоў. Іх нядаўна размясціла адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, каб спраўдзіць грамадскую думкі па гэтым пытанні. Занепакоеныя жыхары сталі збіраць подпісы супраць: яны баяцца, што ім прыйдзецца змяняць усе дакументы за свой кошт.

Алтар Святой Тройцы ў Фарным касцёле адкрыюць пасля рэстаўрацыі

|

У Кафедральным касцёле ў Гродне завяршаецца рэстаўрацыя алтара Святой Троіцы. Гэта ўжо трэці грунтоўна адноўлены алтар, пасля галоўнага і алтара Міхаіла Арханёла. Яго ўрачыста адкрыюць у нядзелю, 22 лістапада, ў 12.00.

Захапляльная прыгажосць Гродна з вышыні птушынага палёту

|

Энтузіясты зрабілі прыгожы відэападарунак Гродна: на самыя прывабныя і прыгожыя месцы горада можна паглядзець з вышыні птушынага палёту. 

На месцы будаўніцтва футбольнага манежа ўсталявалі памятны знак

|

Спецыяльна на гэту падзею з Мінска прыехаў кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас. Спартыўны манеж плануюць здаць да лета 2016 года.

Чакалі зносу дзесяцігоддзямі, пакуль не “дапамагла” аварыя. Прыватныя дамы на Татарскай дажываюць апошнія дні

|

Дамы на вуліцах Татарскай і Камбайнёрскай зносяць ужо цягам трох тыдняў. На месцы буйной аварыі, якая здарылася зімой 2012 года, з’явяцца новыя маналітныя шматпавярховікі. Але сёння тут яшчэ можна сустрэць гаспадароў старых хат: яны прыязджаюць развітацца з домам, які будавалі самі, ды забраць апошнія рэчы, якія яшчэ не сцягнулі марадзёры.

У Гродне вынеслі смяротны прысуд забойцу прадаўшчыц з Лідскага раёна

|

Івана Кулеша прызналі вінаватым у забойстве трох прадаўшчыц у Лідзе і Лідскім раёне. Абласны суд 20 лістапада прыгаварыў яго да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. Змягчаючыя абставіны, такія як наяўнасць непаўнагадовага дзіцяці, прызнанне ў злачынстве і супрацоўніцтва са следствам, суддзя пералічыў, але яны не паўплывалі на прысуд.