У Гродне вынеслі смяротны прысуд забойцу прадаўшчыц з Лідскага раёна
Акрамя забойства трох чалавек 28-гадовага Кулеша прызналі вінаватым таксама ў замаху на забойства (маецца на ўвазе спроба забіць сына трэцяй прадаўшчыцы, які пабачыў Івана на месцы злачынства), крадзяжы з крамаў на больш за 42 млн, крадзяжы насосу ў суседкі ў вёсцы Сялец, разбоі.
Абцяжарваючымі абставінамі суд палічыў спланавае забойства, пра што сведчыў папярэдні пошук прылад забойства, забойства з асаблівай жорсткасцю, карыслівыя мэты і ранейшую судзімасць. Кулеша прызналі выключна небяспячным для грамадства. Пэўную недакладнасць сведчанняў тлумачылі тэрмінам даўнасці справы і алкагольным ап’яненнем.
Вырак суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны абодвума бакамі на працягу 10 сутак пасля ўступленне вырака ў сілу. Сваякі забітых жанчын вынікам задаволеныя, бо ад пачатку настойвалі на смяротным пакаранні. Абскарджваць вырак яны не збіраюцца, кажа Казак Аляксандра, маці Жанны Урбан:
– Я страціла зрок, маю дрэнае сэрца. Жанна жыла побач і была маёй апошняй надзеяй на добрую старасць.
Праваабаронцы лічаць, што смяротнае пакаранне не садзейнічае паляпшэнню крымінагеннай сітуацыі, а наадварот дазваляе законна чыніць яшчэ адно забойства.
Забойствы прадаўшчыц былі здзейснены ў Лідзе і Лідскім раёне ў верасні 2013 і лістападзе 2014 года. Пасля апошняга падазраванага ўдалося затрымаць. Ім аказаўся хлопец-сірата, які нідзе не працаваў. Справу абласны суд у Гродне пачаў разглядаць 14 верасня 2015 года.
Будзе дапоўнена.
Справу пра забойства прадаўшчыц разглядаюць у Гродне