У Гродне на вуліцы Віленскай пачалі будаваць першую платную паркоўку
Зараз на Віленскай капаюць траншэі, каб правесці сілавы кабель для будучых тэрміналаў.
Акрамя ўласна прапускной сістэмы, больш нічога будаваць не плануюць. У бліжэйшы час прыбяруць толькі бардзюр, каб злучыць цяперашнюю пляцоўку з тратуарам.
Першая платная паркоўка ў цэнтры Гродна пачне працу да канца года. Аплаціць месца на стаянцы можна будзе наяўнымі, карткай, па перадаплачаных дамовах (абанемент), а таксама з дапамогай sms і ці праз інтэрнэт. Па ўмовах тэндара, тэрміналы маюць забяспечваць гнуткія тарыфы (дзённы, начны, выходнага дня). Паркоўка таксама павінна быць абсталявана відэакамерамі, якія дазволяць распазнаваць нумары машын.
Калі гэтая паркоўка сябе апраўдае, горад плануе будаўніцтва яшчэ некалькіх падобных.
Пра будаўніцтва ў гэтым месцы платнай паркоўкі ў чэрвені расказаў старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. Тады ж гарадское ЖКГ абвесціла тэндар.