На Фолюшы зменяць назвы вуліц і нумарацыю дамоў. Жыхары супраць і збіраюць подпісы
Жыхар мікрараёна Віктар распавёў “Твайму стылю”, што подпісы збіраюць ужо некалькі дзён:
– Мы выдатна разумеем, што гэта добрая ідэя. Але зразумейце і нас. Мы вымушаны будзем мяняць усе дакументы. І гэта ўсё будзе праходзіць не за кошт дзяржавы, а за нашы грошы.
Згодна з аб’явай, у нумарах дамоў на Фолюшы выдаляць прыстаўку “15”. Плануецца замяніць адну агульную назву раёна некалькімі вуліцамі: 1-ы завулак Фолюш, 2-i завулак Фолюш, частку забудовы далучыць да вуліц Хвойнай і Соламавай.
Перанумарацыя капітальных пабудоў і перайменаванне вуліц па ідэі гарадскіх уладаў павінна ўпарадкаваць дарожную сетку і нумарацыю будынкаў, каб палепшыць арыентаванне на мясцовасці розных службаў.