У раскопах за Тэкстыльшчыкамi паказалiся падмуркі даўняй вуліцы Кляшторнай

|

У гістарычнай частцы Гродна ідзе планавая замена старых цеплатрас. Будаўнікам у час прац адкрываюцца падмуркі старога горада. Ці ёсць тут пад зямлёй нешта каштоўнае?

У Гродне неўзабаве адкрыецца першы ў Беларусі філіял Парку высокіх тэхналогій

Рэалізацыя буйнога праекта пачалася ў жніўні 2015 года. Трэст “Гроднагарбуд” пачаў рэканструкцыю будынкаў у цэнтры горада, дзе раней размяшчаўся пагранатрад. Некалькі гадоў будынка пуставалі, паступова прыходзілі ў непрыдатнасць. Інвестар – Парк высокіх тэхналогій – вырашыў вярнуць да жыцця гэтае месца, каб размясціць свой філіял, піша grodnonews.by.

У будынку былой фабрыкі ігральных карт Лапіных адкрыецца кафэ “Паланэз”. Музея не будзе

|

У Дзень горада, які сёлета пройдзе 17 верасня, на беразе Гараднічанкі ў будынку, дзе калісьці размяшчалася фабрыка ігральных карт Лапіных, адкрыецца новае кафэ ў класічным стылі пад назвай “Паланэз”.

100 км па вадзе: бурмістр Аўгустова прыбыў на дзелавую сустрэчу ў Гродне на спартыўнай байдарцы

|

Бурмістр польскага Аўгустова Войцех Валюлiк разам з дэлегацыяй польскіх спартсменаў-байдарачнікаў праплыў па вадзе шлях да Гродна і 6 верасня на гарадскім пляжы сустрэўся са старшынёй гродзенскага гарвыканкама Мечыславам Гоем.

Перад прыездам бурмістра Аўгустова ў Гродне раптоўна пачалі рамонт веладарожкі

|

У Гродне пачаўся рамонт веладарожкі, якая вядзе ў бок Друскенік: ад скрыжавання вуліц Грандзіцкая-Ражанскага да прыпынку ў Зарыцы (каля крамы). Яна будзе асфальтаванай. У саміх Грандзічах таксама хутка пачнуць будаваць веладарожку.

Стары нямецкі раяль, які летась “знайшлі” ў Гродне, застаецца ў школе мастацтваў

|

Стары раяль фірмы Grotrian-Steinweg, які выявілі ў мінулым годзе ў дзіцячай школе мастацтваў імя Тызенгаўза, застаецца ў навучальнай установе. Год таму кабінет з ім апячаталі. Адміністрацыя школы прыклала максімум намаганняў, каб інструмент застаўся ў іх і на ім працягнулі вучыцца граць дзеці.

На чыгуначным вакзале ў Гродне зноў запрацаваў Duty free

|

З 4 верасня, разам з запускам цягніка Гродна-Кракаў, на чыгуначным вакзале ў Гродне зноў адкрылася крама Duty free. Тут можна набыць цыгарэты, алкаголь, касметыку, парфуму і розныя прысмакі без ПДВ.

Цэнтр Гродна стаў танцуючым: гарадзенцам паказалі сальсу, зук ды ірландскія танцы

|

Фестываль “Танцуючы Гродна” прайшоў у нядзелю, 4 верасня, у цэнтры Гродна. Па вуліцы Савецкай – ад універмагу да дому прафсаюзаў – на некалькіх пляцоўках розныя танцавальныя калектывы і школы горада паказвалі свае ўменні ды вучылі гарадзенцаў. А на плошчы Савецкай прайшоў выніковы гала-канцэрт.

Вагоны раскручваць не будуць? У Гродна прыехаў цягнік з Кракава – з праваднікамі i камерамі

|

Каля 40 чалавек прыехала ў Гродна 4 верасня на цягніку, які нанова злучыў Польшчу і Беларусь. Гэтага гарадзенцы чакалі са снежня 2015 года, калі папярэдняе спалучэнне ліквідавалі.

У цэнтры Гродна прайшла міні-выстава рарытэтных аўто

|

Рэтра-аўтамабілі ад гарадзенскага клуба “Вінтаж” можна было пабачыць на пляцоўцы ля Моладзевага центра “Гродна” ў суботу, 3 верасня. Выстава доўжылася некалькі гадзін, увесь час прыцягваючы да сябе ўвагу мінакоў.