У будынку былой фабрыкі ігральных карт Лапіных адкрыецца кафэ “Паланэз”. Музея не будзе

|

Новае кафэ на 40 месцаў зойме толькі частку адрэканструяванага будынка. Большасць плошчаў зоймуць офісы “Белмытсэрвісу”.

 

У Гродне пачалася рэканструкцыя былой фабрыкі ігральных карт

 

У кафэ паспрабавалі ўзнавіць атмасферу старога горада. Унікальнасцю установы стане меню, дзе можна будзе знайсці стравы беларуска-літоўска-польскай кухні.

 

Уладальнікі разам з гарадскімі ўладамі з часам упарадкуюць даліну Гараднічанкі, куды выходзяць вокны кафэ.

 

 

Што тычыцца музея беларускай мытнай службы, то яго на тэрыторыі новых офісаў у бліжэйшым часе не будзе. Па праекце ён задумваўся, але пасля было прынята рашэнне гэтую задумку адкласці.

 

Будынкі дзе адкрыецца кафэ і новыя офісы “Белмытсэрвісу”, з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Падчас рэканструкцыі на аб’екце рэгулярна знаходзілі ігральныя карты, якія друкавалі ў гэтым месцы ў 1930-х гадах. Тады ж у арганізацыі распавялі, што карты, знойдзеныя на тэрыторыі аб’екта, стануць экспанатамі музея.

 

Баторый – кароль трэфаў, Ян Сабескі – пікаў. Якія карты друкавалі ў Гродне ў 1925 годзе

 

 

У канцы лета ў Гродна прыязджаў прапраўнук братоў Лапіных, якія з’яўляліся ўладальнікамі фабрыкі ігральных карт. Як аказалася, аднаму з братоў атрымалася перажыць Халакост і ён пасля вайны апынуўся ў Францыі.

 

Сваяку спадабалася, што будынак давялі да ладу, і што ў Гродне памятаюць пра яго продкаў. Аказваецца, нашчадак сям’і Лапіных сам нядаўна хацеў набыць будынак былой фабрыкі ігральных карт, але не паспеў.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >