У Гродне пачалася рэканструкцыя былой фабрыкі ігральных карт. Там будзе музей мытні

|

Адміністрацыйны будынак па вуліцы Будзёнага гэта тыповая гарадская забудова канца XIX стагоддзя ў стылі эклектыкі. У 1914 годзе сям’я Лапіных адкрыла тут тыпалітаграфію, а ў гады Першай сусветнай вайны знаходзіўся Soldatenhaime (Салдацкі дом).

 

У 1920-30-я гады ў будынку працавала фабрыка ігральных карт. Пасля вайны доўгі час была літаграфія, затым фабрыка афсетнага друку. З канца 1990-х на працягу паўтара дзясяткаў гадоў будынак займалі падраздзяленні Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Са слоў рабочых, рэканструкцыя не нанясе ніякай шкоды будынку, яе праект узгоднены з гісторыкамі. Калі знойдуцца каштоўныя рэчы, будаўнікі абяцаюць адразу ж звярнуцца да археолагаў і спецыялістаў.

Нядаўна знеслі частку прыбудаваную ў 1950-х. На яе месцы можа з’явіцца кафэ. Усе астатнія пабудовы на тэрыторыі прывядуць у парадак.

Зараз вырашаецца пытанне не толькі па рэканструкцыі, але і па аднаўленні пад’яздной дарогі да будынка па вуліцы Будзёнага, 48а. А вось Гараднічанка, якая знаходзіцца зусім побач, пад праект не трапляе.

 


 

Больш падрабязна пра гістарычны будынак можна прачытаць ТУТ. А пра розныя малавядомыя гарадзенскія фабрыкі – тут.