Баторый – кароль трэфаў, Ян Сабескі – пікаў. Якія карты друкавалі ў Гродне ў 1925 годзе
Калекцыянеры з Нідэрландаў Мірыям і Ёоп збіраюць ігральныя карты з 1996 года. Гарадзенскую калоду ў добрым стане яны прыдбалі ў кастрычніку 2013 года на Ebay. Праўда, галандцам было вельмі складана зразумець, як называецца горад, у якім надрукаваныя карты: Grodno, Grodna, Hrodna ці Gardinas, ды высветліць, польскі ён ці беларускі. У выніку яны вырашылі, што карты правільна будзе лічыць польскімі.
Дзякуючы даведніку мытных пячатак немца Пітэра Эндэброка калекцыянеры даведаліся, што калода паступіла ў продаж каля 1925 года – пра гэта кажа выгляд штампу з надпісам “Stempel od kart do gry”. Сённяшнія ўладальнікі адзначаюць асаблівую прыгажосць карт і добрую іх захаванасць.
Што ж за каралі патрапілі ў калоду?
Гэта хай сабе і худзенькі, але ўсё ж Стэфан Баторый.
У чырваў – класічны барадаты кароль, але ў кантэксце польскай гісторыі гэта, хутчэй за ўсё, Казімір Вялікі, пра якога кажуць, што застаў Польшчу драўлянай, а пакінуў мураванай.
Тут нехта падобны да Жігімонта Аўгуста.
А ў пікаў, хутчэй за ўсё, Ян Сабескі. Вальты – хлопцы ў кунтушах, перапаясаныя каляровымі паясамі, з футрам і ў шапцы з пяром.
Выявы карт з сайта dxpo-playingcards.com
Унікальныя карты Лапіных, якія знайшлі пры рэканструкцыі былой фабрыкі, перададуць у музей