Папярэджаны – значыць, абаронены. Мабільны дадатак ад МНС дапаможа ў надзвычайных сітуацыях

|

Атрымаць паведамленне аб штармавых папярэджаннях і правілах паводзін пад час надзвычайных здарэнняў могуць карыстальнікі мабільнага дадатка “МЧС Беларуси: Помощь рядом”. “Адна з галоўных функцый МНС – своечасова папярэдзіць людзей аб небяспецы”, – зазначыў на прэс-канферэнцыі 21 ліпеня кіраўнік Гродзенскага упраўлення МНС Сяргей Шпарло. Ён лічыць, што мабільны дадатак дапаможа карыстальнікам зарыентавацца і эфектыўна дзейнічаць ў  нестандартных сітуацыях. 

“Хто скончыць “Нёман” – будзе добрым спартсменам”. У Гродне далі старт міжнароднай велагонцы

|

XXIX міжнародная шматдзённая веласіпедная гонка “Нёман” стартавала 21 ліпеня ў Гродне. У спаборніцтвах бяруць удзел маладыя спартсмены з шасці краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Малдовы i Украiны.

Гарадзенскія журналісты ўшанавалі памяць Паўла Шарамета

|

Знічкі ў памяць пра забітага ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета з’явіліся ўвечары 20 ліпеня ля ганаровага консульства Украіны ў Гродне. Такім чынам мясцовыя журналісты ўшанавалі памяць пра свайго калегу. 

Што гарадзенцы думаюць пра планы ДАІ абмежаваць рух веласіпедыстаў на Старым мосце

|

Гарадзенская ДАІ вынесла на грамадскае абмерканне пытанне змены ў руху веласіпедыстаў на Старым мосце. Прычына – частыя канфлікты паміж пешаходамі і веласіпедыстамі.

Камп’ютар навучыўся расфарбоўваць здымкі: вось што ён зрабіў са старымі выявамі Гродна

|

Кампанія Algorithmia прапанавала карыстальнікам сеціва новы праект для дыстанцыйнай адукацыі распрацоўшчыкаў праграманага абсталявання. У якасці рэкламы патэнцыйных магчымасцей нейрасетак (праграмных структур, якія саманавучаюцца) кампанія прапанавала два сэрвісы для працы з выявамі. Першы вызначае мясцовасць і размешчаныя на фота аб’екты, а другі можа расфарбоўваць чорна-белыя фота. Фотаздымкі дастаткова загрузіць на сервіс і праз некалькі секунд яны ўжо будуць каляровымі.

“Сталіна на іх няма!”. ЖЭСаўцы завалілі спілаваным дрэвам любімыя градкi пенсіянеркі

|

Непрыемная сітуацыя адбылася на вуліцы Ажэшкі ў Гродне. У двары аднаго са старых дамоў супрацоўнікі ЖЭС №1 праводзілі планавую спілоўка дрэў, якія пацярпелі ад урагану. Адно спілаванае дрэва яны кінулі на градкi мясцовай пенсіянеркі і сышлі. Засмучаная баба Зiна ледзь не плакала, калі ўбачыла, ува што ператварылі яе старанні.

Іракез гарадзенца завочна стаў лепшай прычоскай Dandy Bus Tour

|

Віктар проста праходзіў міма аўтобуса, дзе стрыглі людзей, і нікога не чапаў. Але яго зачапіў крык з натоўпу: “Гэй ты, ідзі сюды, мы прыбярэм твае доўгія валасы!” У выніку хлопец стаў зоркай не толькі горада, але і ўсёй Беларусі. Яго фрызура завочна стала лепшай у праекце Dandy Bus Tour.

Нікога не шкадуюць і ўсіх робяць моднымі. У Гродна прыехала цырульня на колах Dandy Bus Tour

|

Цырульня на колах Dandy Bus Tour, якая падарожнічае па ўсёй Беларусі, прыехала ў Гродна 19 ліпеня. Маладыя, але ўжо вопытныя майстры робяць стрыжкі абсалютна бясплатна кожнаму, хто запішацца. Забаўляць гарадзенцаў прыехаў таксама папулярны вядучы Андрэй Бонд.

Фотафакт: у цэнтры Гродна дзеці выйшлі абдымаць мінакоў

|

Другі дзень запар незвычайную акцыю на плошчы Савецкай ладзяць гарадзенскія дзеці. Яны проста падыходзяць да мінакоў і абдымаюцца.

У Гродне з’явілася копія галівудскай Алеі зорак

|

У кінатэатры “Чырвоная зорка” 19 ліпеня адкрылі Алею зорак сусветных знакамітасцяў. Усяго зорак дзесяць: дзевяць з імёнамі людзей, якія не толькі зрабілi вялікі ўклад у развіццё мастацтва, але яшчэ і сутыкнуліся з анкалагічным захворваннем ды здолелі перамагчы хваробу. Яшчэ адна зорка засталася пустой – для будучых знакамітасцяў.