У Гродне пачынаюцца сходы для бацькоў будучых першакласнікаў. У якіх школах можна вучыцца па-беларуску?

100 гадоў назад, у красавіку 1916 года, упершыню афіцыйна была адчынена першая  беларуская школа ў Гародні, якія ў Расейскай імперыі  былі пад забаронай.

 

З 1991 да 1995 года, больш за 20 гадоў назад, у Гародні было каля 80%  беларускіх школ.

 

Сёння цалкам беларускіх школ у Гародні няма. Разам можам сітуацыю выправіць пры вялікім жаданні вучыць дзяцей па-беларуску.

 

Шаноўныя гарадзенцы, з  пачатку лета і да канца жніўня вы маеце права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску. Заявы можна пісаць у 1-5 беларускія класы гарадзенцам і тым, хто пераехаў у Гародню з іншых рэгіёнаў.

 

У Менску сотні першакласнікаў  вучацца ў навучальных установах па-беларуску! Ёсць  школы і гімназіі на беларускай мове. У Гарадзенскай вобласці ў беларускіх класах рускамоўных школ навучаецца каля тысячы дзяцей. Штогод на Гарадзеншчыне ствараюцца некалькі дзясяткаў новых беларускіх класаў. Дзясяткі тысяч дзяцей вучацца на Гарадзеншчыне ў школах  з беларускай мовай выкладання – найперш у сельскай мясцовасці.

 

Якія  школы ў Гародні больш запатрабаваныя бацькамі для  навучання дзяцей па-беларуску?

 

У Гародні найбольш запатрабаванымі школамі на сёння з’яўляюцца СШ№32 (Ленінскі раён) і СШ№34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць шматгадовы вопыт арганізацыі беларускага навучання. Навучальны год у беларускіх класах СШ№32, СШ№34, гімназіі №10, гімназіі №7 заканчваюць каля 40 дзяцей. У 2016 годзе з першай беларускай групы д/с №45 пойдуць вучыцца ў школу 11 чалавек. Верагодна, большасць з іх працягнуць навучанне па-беларуску і ў школе.

 

Бацькі з беларускіх класаў СШ№32 і СШ№34 запрашаюць да іх далучацца ў 1, 2, 3, 4, 5 беларускія класы. Школы знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.

 

Гімназія №10 – у цэнтры горада (асобнага беларускага класа тут няма)

 

СШ№32

(Дзевятоўка, вул.Ліможа, 11)

Тэлефон сакратара школы №32: 41-31-92

Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.43-64-03, МТС- 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)

E-mail: Sh32@mail.grodno.by

Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)

 

СШ№34

(Вішнявец, вул.Індурская шаша, 14)

Тэлефон сакратара школы №34: 56-73-13

Завуч пачатковай школы №34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т.54-07-33.

Е-маіl : Sh34oktroo@mail.grodno.by

Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама:72-04-02

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).

Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66

 

Калі вы сапраўды хочаце каб вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.

 

Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!

 

У шматлікіх гарадах Беларусі бацькі ўжо вучаць сваіх дзяцей у беларускіх класах, каб яны валодалі дзвюма дзяржаўнымі мовамі, бо толькі ў беларускім класе вы зможаце добра авалодаць і рускай і  беларускай мовамі.

 

Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.

 

Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: velcom 943-58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС 285-93-07 (Буднік Іван Фёдаравіч)

 

Эл.пошта: tbm.garodnia@tut.by