Сотні гарадзенцаў наведалі Вадохрышчанскія купанні на Юбілейным возеры

|

Свята праводзіцца ў гонар таго, што 30-гадовы Ісус Хрыстос прыняў хрышчэнне ў рацэ Іардан ад Яна Хрысціцеля. Адсюль і традыцыя акунання вернікаў.

 

Пасля таго, як праваслаўны святар асвяціў ваду, усе жадаючыя змаглі ў яе акунуцца. Большасць жадаючых складалі мужчыны, але і жанчын было нямала. Некаторыя цягнулі ў ваду маленькіх дзяцей.

 

 

Перад масавым акунаннем святар нагадаў, што гэтая працэдура не пазбаўляе ад грахоў, як думаюць многія вернікі. Сучаснае купанне перерасло ў штогадовую традыцыю, дзе разам з сабой у купель людзі цягнуць сэлфiпалкi.

 

Святар пра сэнс свята: “Не трэба блытаць святы абрад са звычайным гартаваннем арганізму”

 

 

Старшыня аматарскага клуба па аздараўленчаму плаванню і загартоўванню “Сіла прыроды” Андрэй Леўта распавёў, што ў гэтым годзе арганізатары трохі змянілі пляцоўку купання.

 

 

Гэта не шоў, каб кожны год чымсьці здзіўляць. Але мы пастараліся, знайшліся людзі з добрым сэрцам, якія дапамаглі з арганізацыяй пункта гарачага харчавання і салдацкай кашай, а таксама гарбатай. У гэтым годзе я таксама запрасіў валанцёраў з “Преданного сердца”, якія рэгулярна дапамагаюць бяздомным жывёлам. Мы хочам, каб і людзі, якія прыйшлі на купанне, дапамаглі як-небудзь гэтай арганізацыі. У гэтым годзе можаце заўважыць у нас ледзяныя канструкцыі, якія спецыяльна падрыхтавалi для гараджан супрацоўнікі ОСВОД“.

 

 

На беразе ўсіх чакаў гарачы салодкі чай і апетытная салдацкая каша з тушонкай, прыгатаваная на палявой кухні.

 

 

На месцы дзяжурылі ратавальнікі, каб у выпадку неабходнасці аказаць дапамогу гараджанам.

 


 

Фота аўтара і Ірыны Новік