Каждый сможет открыть для себя свою “Африку”: новый дискобар открывается в Гродно
Начны клуб не атрымалася адкрыць з-за няўзгодненасці ўладальнікаў будынка і арандатара, якім з’яўляецца былы ўладальнік клуба “Тайм Аўт” Андрэй Бодак.
“Ну Курчатава не змаглі дамовіцца з адміністрацыяй холдынгу прадпрыемства “Белкард”, якое цягнула вельмі доўга з адказам аб арэндзе. Я чакаў тры месяцы, і больш чакаць я не бачыў сэнсу. Мы пачалі шукаць новае памяшканне пад свой праект. І з усіх магчымых варыянтаў мы абралі месца на вуліцы БЛК, дзе жыве вялікая колькасць студэнтаў, у тым ліку і выхадцаў з Афрыкі“, – адзначыў бізнэсмэн.
Экзатычны інтэр’ер ўстановы выкананы ў стылі Афрыкі. Дыскабар адкрыецца замест піцэрыі “Марио” каля былой дыскатэкі Stop line. Першыя дні ўстанова будзе працаваць у вячэрні час, пасля пачне працаваць з 12 гадзін дня. Адкрыццё плануецца да 10 красавіка.
“Мы разлічваем на маладых людзей 18- 25 гадоў, а таксама на замежнікаў, якіх на БЛК жыве вельмі шмат. Умяшчальнасць нашай установы 120 чалавек, з іх 50 пасадачных месцаў. Таксама ў нас маецца і VIP-зона. Распавядаць усё не бачу сэнсу, няхай гэта застанецца сюрпрызам для гасцей. Магу сказаць адно – у нас кожны зможа адкрыць для сябе сваю Афрыку“.
align=”” width=”725″ height=”495″ >