Кожнаму кліенту бясплатны папкорн. На чыгуначным вакзале адкрылася кругласутачнае кафэ “Біг Джонс”
Як распавядае ўладальнік установы Павел, новая кавярня пазіцыянуе сябе як фаст фуд з еўрапейскім акцэнтам. У “Біг Джонсе” шырокі выбар страў: акрамя звычайных гамбургераў і бульбы фры, там ёсць піцы, ролы, вялікі выбар бліноў ды іншае.
“Біг Джонс” – не франшыза, гэта новае імя на рынку Беларусі. У нас свой лагатып і свае фішкі. З нагоды адкрыцця кожнаму кліенту бясплатна мы прапануем папкорн ці салодкую вату. Кошты ў нас даступныя, ёсць wi-fi”, – cказаў Павел.
У кафэ прадаецца таксама алкаголь, а для самых маленькіх ёсць адмысловае меню з малочнымі кактэйлямі, марозівам і рознымі відамі бліноў.
“Біг Джонс” знаходзіцца на цокальным паверсе чыгуначнага вакзалу. Працуе ўстанова кругласутачна. У бліжэйшых планах кіраўніцтва кафэ – зладзіць дастаўку па горадзе.
Аўкцыёны па продажу права арэнды памяшканняў на вакзале неаднаразова адбываліся цягам апошніх двух год. Але жадаючых адкрыць рэстаран ці кавярню тут да нядаўняга часу не было.