На світанку ў клубе “Эполет” шукалі выбухоўку
Здарэнне адбылося 16 студзеня ў 5.30. Малады чалавек, які сканчаў адпачынак у клубе, пачуў размову, пра тое, што нехта быццам бы хоча ўзарваць “Эпалет”. Паводле рэкамендацый, ён патэлефанаваў у міліцыю. Службы хутка зрэагавалі і ачапілі тэрыторыю. Пошукі выбуховага рэчыва працягваліся каля гадзіны, але ў выніку нічога не было знойдзена.
Чалавека, які тэлефанаваў у міліцыю, даставілі ў аддзел для далейшага разбору i экспертызы.
Варта адзначыць, што паводле Крымінальнага кодэксу рэспублікі Беларусі, загадзя ілжывае паведамленне аб здзяйсненні злачынства караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.