Гарадзенцам прапануюць заробак да 1000 долараў у тыдзень за дастаўку таямнічых пакетаў

Я адразу зразумеў, што тут справа нячыстая. Трэба нейкія незразумелыя пакеты раскладваць па розных месцах у горадзе і гэта ўсё фіксаваць на камеру. За працу абяцаюць зарплату ад 700 да 1000 долараў у тыдзень“, – расказаў Валерый.

 

Для таго, каб даведацца больш, патэнцыйнаму “кур’еру” трэба зарэгістравацца ў мэсэнджары Telegram і звязацца з куратарам па горадзе.

 

Менавіта такім спосабам звычайна карыстаюцца распаўсюднікі спайсу – небяспечнага псіхатропнага прэпарату забароненага ў Беларусі.

 

Прадавец і пакупнік спайсу нават не сустракаюцца. Яны маюць зносіны ў сацыяльных сетках. Прадавец называе адрас і канкрэтнае месца, дзе схаваная так званая “закладка”. Пакупнік перакладае абумоўленую суму на рахунак прадаўца і ідзе забіраць тавар.

 

Барацьба са спайсамі становіцца адным з найважнейшых напрамкаў у працы сілавых структур. Часцей за ўсё курыльныя сумесі распаўсюджваюцца ў буйных гарадах, у асноўным у моладзевым асяроддзі. Моладзь займаецца гэтым дзеля лёгкіх грошай, не думаючы пра наступствы і вялікія турэмныя тэрміны.

 

Для параўнання, у Іране праблему распаўсюду наркотыкаў і псіхатропаў вырашаюць, вешаючы дылераў на пад’ёмных кранах. У Кітаі, В’етнаме і Сінгапуры ўведзена смяротнае пакаранне не толькі для ўласных грамадзян, але і для турыстаў, якія трапяцца на ўвозе наркатычных рэчываў.

 

Першае фот pixshark.com