Як магла б выглядаць Фара Вітаўта ў сучасным Гродне – яшчэ некалькі ракурсаў

|

Аляксандр распавядае, што дадзеныя працы ён робіць у вольны ад працы час, як энтузіяст.

align=”” width=”725″ height=”543″ > 

– Фара Вітаўта зацікавіла мяне тым, што калі я мадэляваў касцёл святога Станіслава ў Пінску, то прачытаў, што ён стаў на той момант самым высокім касцёлам ў ВКЛ. А да яго была акурат гарадзенская Фара Вітаўта. Мне стала цікава, я стаў шукаць інфармацыю і наткнуўся на немалую колькасць артыкулаў з гіпатэтычнымі рэканструкцыямі і пазнейшымі перабудовамі. Бачыў 3D-мадэль, якую зрабілі прыкладна год таму два энтузіясты, але там была версія на перыяд 1802-1892гг. Такога ўзроўню графічных рэканструкцый на больш ранні перыяд не было. Вось і паспрабаваў, на аснове даступных у сецiве матэрыялаў, сумясціць раннюю выяву Макоўскага з апісаннямі і абмерачнымі чарцяжамі пасля пажару.

Фара Вітаўта – гэта храм з багатай гісторыяй і няпростым лёсам, які пабываў і галоўным парафіяльным каталіцкім касцёлам, і праваслаўным Сафійскім саборам. Нязменным было тое, што на працягу многіх стагоддзяў ён быў галоўным храмам горада на Нёмане. Гэта першы каталіцкі храм у горадзе, заснаваны яшчэ Вітаўтам. Фарай яго завуць ад нямецкага слова pharre, што азначае “прыход”.

 

Храм перажыў мноства пажараў і глабальных перабудоў. Пра першапачатковае аблічча можна толькі здагадвацца, грунтуючыся на апісаннях і найбольш ранніх гравюрах.

Нагадаем, ужо выраслі два пакаленні гарадзенцаў, якія не бачылі Фары Вітаўта – самага першага і адметнага касцёла нашага горада. Мы быццам ужо прызвычаіліся да яго адсутнасці, але ўсё роўна адчуваем сябе няўтульна на галоўнай плошчы Гродна.

 

На месцы Фары Вітаўта адкрылі памятны знак, але не ўсе ім задаволены

 

“Гародня без фары Вітаўта – гэта не Гародня!”