Чытач “Твайго стылю”: На Пушкіна адваліўся кавалачак Вітаўта

|

– Нядаўна я заўважыў, што пачынае абвальвацца тынкоўка на будынку, дзе намаляваны Вітаўт. Праз некалькі дзён адвалілася яшчэ, з’явіліся новыя расколіны. Здаецца, быццам хтосьці адмыслова камянём ўдарыў, а потым аддзіраў тынк.


Побач былi дзіцячыя малюнкі, можа гэта дзеці зрабiлi. Але ўзнікае адчуванне, што ў нас гэтай серыі графіці нейкая вайна абвешчаная. Два малюнкі зафарбавалі, цяпер нішчыцца такі выдатны малюнак, з найважнейшым дзеячам у гісторыі не толькі Гарадзеншчыны, але і ўсёй Беларусі.

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Аўтар графіці Слава Silen расчараваны ўбачаным і распавядае, што малюнак яшчэ можна выратаваць.

 

– Вядома, крыўдна, што працу, на якую аддаў столькі часу і сіл, хтосьці спецыяльна псуе або зафарбоўвае. Хочацца, каб яна праіснавала даўжэй, радуючы людзей. У сваёй працы я рабіў прывязку да горада, каб людзі не забывалі ў якім значным горадзе яны жывуць. Мэта – паказаць, што ў нас была свая гісторыя, вялікія дзеячы і кіраўнікі.


Калі я маляваў, людзі цікавіліся, што я хачу адлюстраваць. Многія, асабліва старэйшае пакаленне, нават не ведала хто такі Вітаўт і навошта яго маляваць у Гродне.


Да таго ж у нас у краіне вельмі мала стрыт-арту, хоць гэты від творчасці і набірае папулярнасць, але ў сілу розных прычын стаўленне ўладаў да яго вельмі часта адмоўнае.


Сваю працу я першапачаткова планаваў рабіць на фасадзе вышынёй не менш за два паверхі, але з-за нежадання мясцовых уладаў прыйшлося маляваць на гэтым цеплапункце. Спадзяюся, што сцяну падтынкавуюць, тады я б з задавальненнем прыехаў да вас яшчэ, каб рэстаўраваць сваю працу.

 

Цікавы стрыт-арт з’явіўся ў Гродне год таму ў межах праекту Must Act Must Art. Чытайце больш:

 

Must Act Must Art у Гродне: вулічныя мастакі ўпрыгожылі брудны падземны пераход

 

Вулічныя мастакі размалёўваюць Гродна