Фотарэпартаж: Як гарадзенцы выжываюць у спёку
У пятнiцу з самай раніцы сонца не давала спакою гарадзенцам. У абед слупок тэрмометра да +30°C. Гарадзенцы па-рознаму спраўлялicя са спякотай. Адны вырашалi пасядзець у цяньку, другія выбіралiся на шпацыр. Хтосьці аддаваў перавагу марозіву, а хтосьці проста стараўся больш піць. Самыя адважныя – дзецi – выбіралi экстрэмальны спосаб і залазiлi ў фантаны. А тыя, хто не знайшоў спосабу справіцца з гарачынёй ў горадзе, выбiралiся да бліжэйшых вадаёмаў.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Вельмі шмат людзей можна было ўбачыць на Нёмане. Апроч адпачывальнікаў на пляжах былi і супрацоўнікi міліцыі, якія сачылi за парадкам і за тым, каб гарадзенцы не распівалі алкаголь.
Згодна з папярэднім прагнозам, у выхадныя будзе яшчэ гарачэй – у суботу і нядзелю чакаецца да +34°C.