“Гарсвет” рыхтуе для гарадзенцаў сюрпрыз: цэнтр Гродна да святаў упрыгожаць новымі ілюмінацыямі
Змен у выглядзе навагодніх прыгажунь у параўнанні з папярэднімі гадамі практычна не будзе. Як і раней елка на Савецкай плошчы зробленая са штучных лапак. На плошчы Леніна елка будзе складацца з сотні жывых дрэўцаў.
Падрыхтоўка да ўстаноўкі елкі на плошчы Леніна
Вакол елак будуць зусім новыя элементы.
– У гэтым годзе пастараемся парадаваць гарадзенцаў новымі канструкцыямі. Але ў першую чаргу будзем рабіць больш насычанымі існуючыя моманты. На Савецкай плошчы і плошчы Леніна з’явяцца сем інавацыйных аб’ектаў, якія ўжо выкарыстоўваюць ва ўсім свеце. Больш казаць не буду, хай гэта будзе сюрпрыз для гараджан, – распавёў дызайнер Канстанцін, які ў “Гарсвеце” займаецца распрацоўкай навагодніх элементаў.
З такіх узроўней складаецца штучная елка на Савецкай плошчы
Фота аўтара і Яна Лялевіча