Дзіцячы хоспіс адкрыў у Гродне сэнсарны пакой, на чарзе безбар’ерны кінатэатр

|

Дырэктарка дзіцячага хоспіса Вольга Шульга распавядае, што за час стварэння пакоя хоспіс прыцягнуў больш за 90 млн рублёў, у тым ліку палову праз краўдфандынг.

 

Праект нашаму дзіцячаму хоспісу даўся нялёгка, бо ў краіне няма яго аналагаў. Мы збіралі пакой па драбінках з краін блізкага замежжа. Глядзелі ў Еўропе, як у іх такія пакоi працуюць. Рабілі мы ўсё для таго, каб арганізаваць дапамогу для цяжка і безнадзейна хворых дзяцей з Гродна”. Пакой – гэта вынік сумеснай працы спецыялістаў 2-й дзіцячай паліклінікі і дзіцячага хоспіса.

 

 

У сэнсарным пакоі дзіця зможа ўбачыць, памацаць, пачуць і нават адчуць чараўніцтва. Яркія фарбы, упрыгожванні гульнявой зоны, шапаткія занавескі  – усё гэта здольна ператварыць звычайны пакой у чароўны замак. Акрамя асноўных лямпаў у пакоі ёсць і святло-шоў. Пакой дапаможа дзецям атрымліваць максімум інфармацыі таксама дапаможа разнастаіць іх свет.

 

 

На цырымоніі адкрыцця дзеці і іх бацькі падрыхтавалі для старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя, які павінен быў адкрываць пакой, спецыяльныя падарункі. Але замест Мечыслава Браніслававіча на адкрыццё прыехала яго намесніца Зоя Кулеша.

 

 

Старшыня не змог прыехаць, бо толькі вярнуўся з Калінінграда, дзе быў у камандзіроўцы. Яму будзе прыемна, што дзеці падрыхтавалі такія падарункі. Спадзяюся, ён у гэты пакой прыедзе вельмi хутка“.

 

 

Таксама Зоя Кулеша адзначыла, што рэалізаваны праект дапаможа многім гарадзенскім дзецям адчуць жыццё напоўніцу.

 

 

Дызайнер пакоя Святлана Пінчук распавяла, што рэалізаваны праект – гэта толькі пачатак, наперадзе праца па стварэнню безбар’ернага кінатэатра.

 

 

Мы рэалізавалі наш пакой дзякуючы неабыякавым людзям, якія звярталіся і прапаноўвалі дапамогу. У асноўным мы знайшлі падтрымку праз сацыяльныя сеткі. Усе, хто прымаў удзел у стварэнні сэнсарнага пакоя, ужо ведаюць, што мы плануем рэканструяваць хол пад безбар’ерны кінатэатр“.