На першы сэнсарны пакой у Гродне ўжо сабрана 42 мільёны. Гэта 120% ад патрэбнай сумы

– Пакуль мы збіралі гэтую суму, кошты падвысіліся. Рамонт “з’еў” больш сродкаў, чым мы разлічвалі, – тлумачыць дырэктар “Гродзенскага дзіцячага хоспіса” Вольга Шульга.

 

Сэнсарны пакой – гэта прастора для асветы і камунікацыі з цяжка хворымі дзецьмі, якія з-за стану здароўя не могуць наведваць садок ці іншыя спецыяльныя ўстановы. Тут з выхаванцамі хоспіса і іх бацькамі будзе працаваць падрыхтаваны псіхолаг. Дзякуючы выкарыстанню светлавых эфектаў, пахаў, гукаў ды іншага абсталявання дзеці змогуць развіваць памяць, мысленне, увагу і маўленне.

 

Актывісты і валанцёры “Гродзенскага дзіцячага хоспіса” ўжо паставілі вокны, зашпаклявалі сцяну, паклалі гідраізаляцыйную цырату ды зрабілі ўцяпленне.

 

Чытайце таксама:

 

“Дапамога ад Бога прыходзіць толькі праз чалавека”. Падтрымаць дзіцячы хоспіс у Гродне можна звычайным званком


Гарадзенскі дзіцячы хоспіс: “Усе дзеці нашы, і мы ўсім хочам дапамагчы”


align=”” alt=”Гродненский детский хоспис хоспіс сенсорная комната” width=”720″ height=”540″ >


Фота facebook.com/groups/1431521490508902/