“Чароўны пакой для асаблівых дзяцей” – далучыся да новага праекта дзіцячага хоспіса

|

Пад апекай Гродзенскага дзіцячага хоспіса знаходзяцца больш за 70 дзяцей, што маюць вельмі цяжкую ступень страты здароўя. Штодня сям’і цяжкахворых дзяцей сутыкаюцца з фізічнымі пакутамі і болем. Але паменьшыць фізічны боль можна хаця б  з дапамогаю лекаў. Больш складанаю задачай з’яўляецца праца з развіццём асобы хворага дзіцяці, яго сацыялізаыя і развіццё камунікатыўных здольнасцяў.

 

Зараз у горадзе мала дзіцячых ўстановаў, куды прымаюць цяжкахворых дзяцей. Часцей за ўсё такія дзеці ўвесь час знаходзяцца дома. Таму яны не маюць шансаў навучыцца гуляць і строіць стасункі з іншымі дзецьмі, не атрымліваюць неабходнай педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі, а бацькі цяжкахворых дзетак большую частку свайго часу прысвячаюць іх догляду. 

 

Адным з вырыянтаў вырашэння праблемы з’яўляецца стварэнне сэнсарнага пакою, дзе будуць праходзіць інтэрактыўныя заняткі з цяжкахворымі дзецьмі. У яго “чароўным” асяроддзі з дапамогаю актыўных знешніх стымулятараў – пахаў, гукаў, спецыяльных матэр’ялаў ці светлавых эфектаў ствараюцца ўмовы для развіцця  сэнсарных адчыванняў, з дамапогаю якіх дзіця пазнае свет.

Дзіцячы хоспіс мае памяшканне, для будзе стварацца сэнсорны пакой, і звяртаецца да гарадзенцаў з просьбаю ад дапамозе ў зборы сродкаў на яго абсталяванне.

 

Плануеццца, што ў створаным сэнсорным пакоі будуць арганізаваны індывідуальныя і групавыя заняткі па гнуткім рэжыме. Працаваць з дзецьмі будуць педагогі, псіхолагі, сацыяльныя работнікі і валанцёры.

 

Даведацца больш і  падтрымаць праект матэр’яльна можна на старонцы дзіцячага хоспіса. 

 

 

Чытай таксама: “Дапамога ад Бога прыходзіць толькі праз чалавека”. Падтрымаць дзіцячы хоспіс у Гродне можна звычайным званком 

У Гродне пройдзе акцыя дапамогі цяжка хворым дзецям 

 

Даць магчымасць раскрыць таленты