У Гродне пачнецца суд над падлеткам, якога вінавацяць у забойстве малодшага брата
Пасяджэнне запланавана на 09.30. Судовае разбіральніцтва будзе адкрытым.
Паводле следства, 19 жніўня 2015 года у час сваркі з маці 16-гадовы падлетак некалькі разоў ударыў яе кулаком у твар, а затым нанёс не менш за тры удараў малатком па галаве. Затым ён задушыў ручніком пяцігадовага зводнага брата, падпаліў кватэру, разліў у пакоі некалькі бутэлек гарэлкі, замкнуў уваходныя дзверы і сышоў. Жанчына ачуняла сярод дыму і выклікала выратавальнікаў.
У момант здзяйснення злачынства малады чалавек вучыўся на другім курсе Гродзенскага тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Купалы, дзе адказваў за сектар культурна-масавай працы. Яго характарызавалі станоўча, аднак, паводле інфармацыі УУС, раней хлопец прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкагольных напояў і крадзеж гарэлкі з крамы
Фота: Уладзімір Федарэнка, sputnik.by