20 маладых пар прынялі ўдзел у гарадскім квэсце “Захавай каханне”

|

Квэст “Захавай каханне” ў Гродне праходзіў упершыню. Мэты перад сабой арганізатары ставілі дзве: паказаць людзям, што трэба быць вернымі адзін аднаму, а таксама расказаць пра Чырвоны крыж, як пра дабрачынную арганізацыю, але нясумна, а менавіта з дапамогай гульні.

 

Квэст праходзіў у гістрарычным цэнтры горада, усяго было дзевяць станцый з самымі рознымі заданнямі.

 

Наш квэст быў разлічаны на актыўных маладых людзей, якія не захацелі сядзець дома ў Дзень святога Валянціна. Гульня была бясплатная, адзіная ўмова – рэгістрацыя да пачатку мерапрыемства. Да нас далучылася 20 пар, а гэта значыць, што ў гарадзенцаў ёсць цікавасць да такіх рэчаў“, – распавяла арганізатарка квэста Анастасія.

 

Арганізатары хочуць працягваць праводзіць гарадскія квэсты. Праўда, яшчэ невядома ў якім фармаце.

 

У будучыні мы хочам прыцягнуць да сваёй гульні больш моладзі і выйсці за рамкі цэнтра. Прыкладам для нас можа быць вядомая гарадзенская гульня “Night city“, – кажа Анастасія.