А чацвёртай рана гарадзенцы і украінцы, землякі памежніка Віктара Усава, ўзгадвалі пачатак вайны
Сёлета памінальная акцыя сабрала больш за сто чалавек. Акрамя моладзі і гарадзенскіх памежнікаў да акцыі далучыліся прадстаўнікі ўкраінскага горада Нікапаль, што прыехалі ў Гродна з афіцыйным візітам.
Адзiн з iх Аляксандр Роліч, якi мае беларускія карані.
“Для нас вельмі важна быць у Гродне ў гэты дзень. Мы прыехалі па той прычыне, што на Гарадзеншчыне знаходзіцца застава імя Усава. А Віктар Міхайлавіч наш зямляк, нарадзіўся ў Нікапалі. Ён у свой час працаваў на заводзе, на якім цяпер працую і я. Сёлета мы адзначаем вялікую дату – 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка. І каб ушанаваць памяць Віктара Усава, мы прыехалі ў тое месца, дзе ён змагаўся і загінуў”.
Усяго ў Гродна прыехала больш за 40 прадстаўнікоў з Днепрапятроўскай вобласці – ветэраны і былыя пагранічнікі. 21 чэрвеня яны наведалі Брэсцкую крэпасць, а з Гродна паедуць на экскурсію на заставу імя Усава.