Фотафакт: Лютэранскую кірху аднавілі пасля ўрагану, на чарзе – Бернардынскi касцёл

|

З-за моцнай навальніцы, якая прайшла ў Гродне 17 чэрвеня, пацярпелі не толькі дрэвы, але і храмы. У ліку пацярпелых апынулася і Лютэранская кірха.

 

 

Будаўнікі вырашылі праводзіць працы менавіта раніцай, бо ў гэты час няма яшчэ пякучага сонца і можна спакойна працаваць з бляхай на вышыні.

 

У працоўных не аказалася свайго высокага крана, таму пастар Лютэранскай кірхі Уладзімір Татарнікаў папрасіў дапамогі ў супрацоўнікаў МНС.

 

“Зараз у нас застаецца пытанне, бо замовіць падобны кран – справа не танная. Мы ўжо накіравалі ліст у МНС, каб нам аказалі бясплатную дапамогу. Як будзе, пакуль невядома. Але ўжо радуе, што мы паспелі аднавіць свой храм у кароткія тэрміны”.



Як будуць працаваць з вежай на Бернардынскім касцёле, які таксама пацярпеў падчас навальніцы, вырашаць ў бліжэйшы час.