У Гродне да 2017 года закрыюць усе смеццеправоды
“Ствараюцца кантэйнерныя пляцоўкі для паасобнага збору смецця ў дварах. Ужо пабудавана больш за 20 падобных пляцовак, працы вядуцца яшчэ на некалькіх дзясятках, да канца года будзе абсталявана больш за 400 пляцовак”, – адзначыў Алег Дабравольскі.
Кантэйнерныя пляцоўкі размесцяцца ў крокавай даступнасці ад дамоў. Пляцоўкі абсталююць зручнымі кантэйнерамі, якія будуць закрывацца, частка з іх беларускай вытворчасці.
У Гродне працягнуць абнаўленне парку смеццявозаў: закупяць каля 90 новых спецаўтамабіляў на базе МАЗа. Робіцца гэта ўсё ў адпаведнасці з комплексным праектам па абыходжанні з цвёрдымі бытавымі адходамі, які фінансуецца за кошт сродкаў Сусветнага банка. Сума праекта, які рэалізуецца ў Гродне, складае каля 42 млн долараў. Каля 12 млн будзе накіравана на закупку кантэйнераў і папаўненне парка смеццявозаў.
Больш за 28 млн – кошт будаўніцтва смеццесартавальнага завода, увядзенне ў эксплуатацыю якога намечана на ліпень 2016 года. Плануецца, што завод будзе перапрацоўваць да 120 тыс. тон цвёрдых камунальных адходаў у год. Сартаваць і адпраўляць на перапрацоўку плануецца амаль 100% адходаў абласнога цэнтра. Працаваць завод будзе кругласутачна, з’явіцца больш за 200 новых працоўных месцаў.
Фота: forum.onliner.by