Венесуэльскі ром, Уга Чавес і нічога з ЗША: чым парадавалі гарадзенцаў заакіянскія падворкi

|

Венесуэльцы прыехалі ў Гродна ў вялiкай колькасцi. Удзельнікі – вядомыя артысты, а таксама студэнты беларускіх ўніверсітэтаў. На невялікай сцэне некалькі калектываў радавалі гасцей традыцыйнай музыкай. Можна было пачуць песні пра Эрнэста Чэ Гевару, Уга Чавеса і іншых героях Лацiнскай Амерыкі.

 

На венесуэльскi падворак на працягу дня выходзілі і дзяўчаты, якія дэманстравалі нацыянальныя танцы, у тым ліку вучылі гасцей танцаваць “Каліпса”.

 

 

Таксама гасцям падворка прапанавалі пакаштаваць нацыянальныя стравы Венесуэлы.

 

 

Сярод страваў былі: арэпас (кукурузныя ляпёшкі), труча (стэйк з фарэлі), пабелiн-крыолья (асарці з ялавічыны, фасолі і рысу), а таксама венесуэльскі ром. 

 

Яшчэ адзін заакіянскі падворак быў прадстаўлены амерыканцамі: яны размясціліся разам з італьянцамі, іспанцамі, эстонцамі і англічанамі. Праўда, нічога амерыканскага на падворку мы так і не ўбачылі. Затое атрымалі асалоду ад музыкi ў выкананні англійска-беларускага дуэта.

 

 

Джон і Алена ўжо некалькі гадоў разам і жывуць у Рагачове. На фестывалі нацыянальных культур яны выступаюць другі раз і вельмі задаволеныя, што могуць парадаваць гасцей сваім спевам.

 

 

На гэтым жа падворку не давалі сумаваць гледачам і іспанцы з эстонцамі.