Мечыслаў Гой: “Дзякуй гарадзенцам, што прынялі годна гасцей фестывалю”

|

Старшыня гарадзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой без афіцыёзу разам з сям’ёй прайшоўся па цэнтры Гродна і ацаніў свята. На падворках дыяспар ён пагутарыў як з гасцямі фестывалю, так і са звычайнымі гараджанамі.


“Я прайшоўся па горадзе з сям’ёй, без гальштука і пінжака – як звычайны чалавек. Для мяне гэта быў быццам экзамен, бо фестываль як арганізатар я праводжу ўпершыню. Усмешлівыя і задаволеныя людзі на вуліцах Гродна паказалі, што ён прайшоў вельмі добра і я гэтым задаволены. Дзякуй гарадзенцам, што прынялі годна гасцей фестывалю”.


Фестываль нацыянальных культур: што цікавага было на падворках беларусаў і іх суседзяў


Венесуэльскі ром, Уга Чавес і нічога з ЗША: чым парадавалі гарадзенцаў заакіянскія падворкi

 

Таксама старшыня гарвыканкама распавёў, што з-за вялікай плыні людзей многім рамеснікам i гандлярам… не хапіла прадукцый для продажу. Сам Мечыслаў Гой на фестывалі купіў сваім унукам імянныя сувенірныя лыжкі.


“Нашы прадпрымальнікі з задавальненнем адзначалі, што ў іх распрадаліся ўсе сувеніры. У гэтым таксама станоўчы эфект фестывалю: экспарт турыстычных паслуг менавіта з такіх святаў значыць для эканомікі нямала”.

 

Пасля першага Фестывалю нацыянальных культур, які прайшоў ў 1996 годзе, планавалася, што ён будзе праходзіць кожныя два гады ў розных гарадах Беларусі. Але ўсё ж свята засталося ў Гродне і на працягу 20 гадоў гарадзенцы з гонарам даказваюць, што фестываль – візітная картка горада, і аналагаў у Беларусі і свеце не мае.

 

Фестываль нацыянальных культур: шэсце, падворкі, Пагоня і вобшукі на КПП

 

У Гродне з’явіўся музей Фестывалю нацыянальных культур