Фестываль нацыянальных культур: што цікавага было на падворках беларусаў і іх суседзяў
Фестываль нацыянальных культур: вялікі фотарэпартаж з першага дня свята
Фестываль нацыянальных культур: шэсце, падворкі, Пагоня і вобшукі на КПП
Беларусы віталі наведвальнікаў песнямі і народнымі строямі. Ахвотных запрашалі пакаштаваць хлеб з салам, бабку і пірагі. Хлеб захоўваўся ў адмысловай “печы”. Паглядзець можна было на старажытныя прасы, кросны і дываны.
Госці фестывалю актыўна фатаграфавалі на рускім падворку – на фоне вышыванак, ікон і аўтэнтычных абрусаў. Важнае месца займаў традыцыйны рускі самавар і баранкі. Як і паўсюль, тут выступалі народныя калектывы. На фоне выцінанак можна было сфатаграфавацца з рэканструктарамі.
Татары і башкірцы здзіўлялі выступамі калектываў розных узростаў і розных моў і ігрой на нацыянальных інструментах.
На украінскім падворку было шмат кветак: у дэкоры, народных строях і вянках. Акрамя выступлення, тут можна было паглядзець на выставу ручнікоў і вышыванак творчых калектываў.
На польскім падворку можна было паглядзець на лялечны спектакль і сфатаграфавацца з польскім каралём.
0 align=”” alt=”Фэстваль нацыянальных культур” width=”725″ height=”483″ >
1 align=”” alt=”Фэстваль нацыянальных культур” width=”725″ height=”483″ >
2 align=”” alt=”Фэстваль нацыянальных культур” width=”725″ height=”483″ >
Габрэі частавалі наведвальнікаў мацой і забаўлялі традыцыйнымі песнямі.
3 align=”” alt=”Фэстваль нацыянальных культур” width=”725″ height=”483″ >
4 align=”” alt=”Фэстваль нацыянальных культур” width=”725″ height=”483″ >
5 align=”” alt=”Фэстваль нацыянальных культур” width=”725″ height=”483″ >
6 align=”” alt=”Фэстваль нацыянальных культур” width=”725″ height=”483″ >
Літоўцы ўпрыгожылі свой падворак сцяжкамі нацыянальных колераў. Наведвальнікі глядзелі на выступ “самага аўтэнтычнага” маладога калектыва Літвы. Таксама можна было палюбавацца на карункі і купіць традыцыйныя бурштынавыя бусы.
7 align=”” alt=”Фэстваль нацыянальных культур” width=”725″ height=”483″ >
8 align=”” alt=”Фэстваль нацыянальных культур” width=”725″ height=”483″ >
9 align=”” alt=”Фэстваль нацыянальных культур” width=”725″ height=”483″ >