Новы вулічны конкурс з “лёгкімі” грашыма: за чатыры пячэнькі даюць 200 тысяч
За два дні фестывалю з сотні ўдзельнікаў укласціся ў хвіліну ўдалося толькі тром чалавекам. Так распавядае Яўген, які адзін з першых у Беларусі пачаў займацца гэтым незвычайным конкурсам.
“Падыходзьце, усяго 20 тысяч, чатыры пячэнькі і выйгрыш ваш. Сёння яшчэ не было пераможцаў, але многія былі блізкія”, – заклікаў хлопец кліентаў.
За гадзіну адважылася паўдзельнічаць 20 чалавек, але ніхто так і не здолеў з’есці печыва за адведзены час.
“Правілы простыя – за хвіліну трэба з’есці ўсё печыва, каб не засталося ў роце камякоў. Галоўнае правіла – нельга запіваць. Каб выйграць, трэба прытрымлівацца спецыяльнай тэхнікі”.
Яўген распавядае, што пра конкурс даведаўся ад сяброў, а ўпершыню паспрабаваў правесці яго на свяце ў Полацку. Там яго ідэяй хутка скарысталіся і ўжо праз некалькі гадзін знайшлося некалькі такіх кропак.
Мы таксама вырашылі паспрабаваць паўдзельнічаць. Глядзіце, што з гэтага выйшла.
Сапраўды, без спецыяльнай тэхнікі тут не абысціся.
А вы зможаце з’есці за хвіліну чатыры печыва? Дамо вам савет – старайцеся на кожнае печыва аддаваць па 15 секунд. Не спяшаецеся і ўсё старанна перажоўвайце. Калі ў вас атрымаецца, дасылайце нам відэа.