Гарадзенскі падарожнік Сяргей Мароз спыніўся ў манастыры на Салаўках да наступнай вясны

|

Апошняя публікацыя ад Сяргея ў сацыяльных сетках была апублікавана 14 ліпеня. Тады гарадзенец быў 300 км ад Санкт-Пецярбурга на выспе Валаам. Праз месяц падарожнік апынуўся ў манастыры на Салавецкіх астравах, 650 км ад Санкт-Пецярбурга.


“У мяне ўсё добра, я ўжо на Салавецкім востраве, у манастыры. Тут праблемы з сувяззю, не магу ўвайсці ў сацыяльных сеткі. Але хачу сказаць, што ў мяне ўсё добра. Пакуль ёсць магчымасць, буду ў манастыры. Вядома, што 19-га жніўня сюды прыязджае Патрыярх Кірыл з Пуціным, спадзяюся з імі сустрэцца”, – распавядае Сяргей.

 

“Дзяўчыны не хапае, але пакуль трымаюся”. Пешы падарожнік з Гродна Сяргей Мароз ужо ў Піцеры

 

Падарожнік адзначыў, што не ведае, як яго шлях пройдзе далей. З маршруту ён не сыходзіў, але з графіку збіўся моцна. У манастыры за працу яму даюць харчаванне і начлег.

 


“Няма дапамогі зусім, сродкаў на харчаванне няма, зіма набліжаецца, а на поўначы існаваць без дапамогі немагчыма. Думаю, як далей быць. Вялікая верагоднасць таго, што буду зімаваць у манастыры, а вясной – далей у дарогу. Калі з’явіцца дапамога, то працягну яшчэ ў гэтым годзе. Праект “Моя стезя” пад пагрозай, але не спыніцца”, – дадаў Сяргей.

 

Нагадаем, 1 сакавіка гарадзенец Сяргей Мароз адправіўся ў падарожжа даўжынёй амаль 30 тысяч кіламетраў. Гэтую адлегласць ён планаваў пераадолець за чатыры гады па маршруце праз шэсць краін: Беларусь, Расію, Манголію, Казахстан, Узбекістан і Кыргызстан.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >