Каля Моладзёвага цэнтра “Гродна” вучылі танцаваць сальсу і бачату

|

Дзве гадзіны танцаў да арганізаванай групы далучаліся як мінакi – звычайныя гарадзенцы. Галоўнае, што ніхто не саромеўся і кожны спрабаваў танцаваць.

“Такія мерапрыемствы трэба праводзіць значна часцей і далучаць гарадзенцаў да танцаў. У суботу мы правялі майстар-класы па бачаце і па сальсе, любы ахвотны мог прыйсці і паспрабаваць танцаваць з нашымі дзяўчатамі. За дзве гадзіны мы пастараліся максімальна падрабязна правесці свой майстар-клас, каб ва ўсіх засталіся прыемныя эмоцыі ад яго вынікаў”, – распавяла выкладчыца “Клуб сацыяльных танцаў” Ніна Калеснікава

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Вылучаўся з танцораў невысокі афрыканскi хлопец Томас, які вучыцца ў Гарадзенскім Медыцынскім універсітэце.

“Я сам з Афрыкі, і раней ніколі не танцаваў лацінскія танцы. З імі пазнаеміўся ў Гродне і гэтаму вельмі рады. Усе чатыры гады, што я вучуся ў Гродне, я танцую. І мне гэта вельмі падабаецца , і ўжо паспеў знайсці добрых сяброў”.

 


Варта адзначыць, што кожныя выхадныя ў Гродне праходзяць канцэрты, арганізаваныя “Цэнтрам культуры Гродна”. Сачыце за афішай, каб быць у курсе.