Пажаданні гарадзенцаў для хворых дзяцей “паплывуць” на караблі ў Бараўляны
У час прэзентацыі працы валанцёры цэнтра запрашаюць мінакоў пісаць словы падтрымкі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, якія знаходзяцца зараз на лячэнні ў Бараўлянах. Кожнае пажаданне мацуецца на сам арт-аб’ект.
“Мы запрашаем усіх гараджан прыняць удзел у акцыі і напісаць добрыя словы і пажаданні дзеткам на нашым караблі”, – кажа дырэктарка цэнтра “Пора” Ганна Ждановіч.
Таксама ў час акцыі праводзіцца збор грошай на лячэнне дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі.
Месца размяшчэння арт-аб’екта: парк Жылібера, назіральная пляцоўка недалёка ад Вечнага агню, з відам на даліну Гараднічанкі. Акцыя працягнецца да 15.00.